"Ісламская дзяржава" ўзяла адказнасць за напад на кірмаш у Берліне

"Ісламская дзяржава" ўзяла адказнасць за напад на кірмаш у Берліне

Адказнасць за тэракт супраць наведвальнікаў каляднага кірмашу ў Берліне ўзяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя "Ісламская дзяржава". Адпаведнае паведамленне з'явілася на інтэрнэт-рэсурсе, звязаным з джыхадзістамі, перадае Бі-Бі-Сі.

Нагадаем, здарэнне адбылося ўвечары 19 снежня. Невядомы на крадзеным грузавіку урэзаўся ў натоўп. Пры гэтым 12 чалавек загінулі, а 48 атрымалі раненні, у тым ліку цяжкія.

У кабіне грузавіка знайшлі застрэленага мужчыну. А кіроўца, які ўрэзаўся ў натоўп, уцёк адразу пасля наезду на людзей. Спярша паліцыя затрымала меркаванага злачынца, але ўвечары 20 снежня затрыманага адпусцілі, пераканаўшыся, што ён не мае дачынення да здарэння.

Пошук сапраўднага выканаўцы злачынства працягваецца. Нямецкая паліцыя папярэджвае, што ён можа быць узброены і небяспечны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі