“Іслач” выйграла ў брэсцкага “Дынама”, “Віцебск” і “Гарадзея” згулялі ўнічыю

“Іслач” выйграла ў брэсцкага “Дынама”, “Віцебск” і “Гарадзея” згулялі ўнічыю

У пятніцу, 5 траўня, стартаваў 6-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Адбыліся дзве гульні. “Іслач” у Мінску на стадыёне футбольнага клуба “Мінск” атрымала сваю першую перамогу ў першынстве, абыграла брэсцкае “Дынама” — 3:1. “Віцебск” і “Гарадзея” згулялі ўнічыю — 0:0.

Іншыя матчы тура адбудуцца 6-7 траўня. Лідар чэмпіянату БАТЭ ў суботу згуляе ў Мазыры са “Славіяй”, пачатак у 17.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі