Ірына Абельская дала вялікае інтэрв'ю, згадала малодшага сына

Ірына Абельская дала вялікае інтэрв'ю, згадала малодшага сына

Кіраўніца Лечкамісіі Ірына Абельская дала вялікае інтэрв'ю парталу tut.by. У ім яна згадала свайго малодшага сына (паводле паведамленняў СМІ, яна — маці Мікалая Лукашэнкі). На пытанне "Вы б хацелі, каб і малодшы сын працягнуў вашу медыцынскую дынастыю?", Абельская адказала наступнае:

"Я не задумваюся пра гэта. Але я не думала пра гэта і ў выпадку са старэйшым сынам. Гэта быў яго выбар, і прыняў ён рашэнне звязаць сваё жыццё з медыцынай у апошнім класе Ліцэя БДУ.

А якую прафесію абярэ мой малодшы сын … Я б проста хацела, каб ён атрымаў добрую адукацыю, выбраў цікавую прафесію, любіў сваю працу, атрымліваў ад яе задавальненне і прыносіў карысць і радасць іншым".

Яна кажа, што ціснуць на малодшага сына ў гэтым пытанні "складана".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі