Iron Maiden: "Гластанбэры" - гэта ўсё адно што вячоркі з гарбатай

Гурт Iron Maiden катэгарычна адмовіўся ўдзельнічаць у брытанскім фестывалі "Гластанбэры", паведамляецца на сайце Contactmusic.  Вакаліст Iron Maiden Брус Дзікінсан заявіў, што гурт ніколі не будзе браць удзел у фэсце, бо "'Гластанбэры' - гэта ўсё адно што вячоркі з чаем. Паўсюдныя намёты і натоўпы залішне ласкавых людзей". Пры гэтым ён не паведамляе, ці атрымліваў калектыў у апошні час прапановы ад арганізатараў мерапрыемства.

Раней арганізатар "Гластанбэры" Майкл Івіс заяўляў, што ўжо дамовіўся з дзвюма хэдлайнерамі, якія выступяць на фестывалі ў 2011 годзе. Аднак пакуль адмаўляецца назваць імёны гэтых выканаўцаў.

Паводле: lenta.ru
Фота: muzpuls.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі