Іранцы працягваюць змагацца з каранавірусам алкаголем, памерлі 600 чалавек

Іранцы працягваюць змагацца з каранавірусам алкаголем, памерлі 600 чалавек

У Іране алкаголем атруціліся тры тысячы чалавек, больш за 600 памерлі. Як паведамляе strana.ua, улады гэтай краіны мяркуюць, што яны атруціліся ці кантрафактным алкаголем, ці метанолам. Частка іранцаў перакананая, што алкаголь дапамагае ў барацьбе супраць каранавіруса. У Іране забаронены алкаголь, але выпускаецца метылавы спірт.

І гэта не першы выпадак. І раней некаторыя іранцы спрабавалі нетрадыцыйныя метады змагання з COVID-19. У сакавіку 2020-га памерлі ад атручвання сотні людзей, тысячам спатрэбілася меддапамога.

У Іране налічваецца 62,5 тысячы заражаных каранавірусам, памерлі 3872 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі