Іран паставіць у Беларусь 45 тысяч аўтамабіляў
![Іранскі аўтамабіль Saipa Shahin / mag.auto.ru](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/car_06_02_2.jpg.webp?itok=0bQzW9pc)
Іранскі аўтамабіль Saipa Shahin / mag.auto.ru
Іран паставіць у Беларусь 45 тысяч аўтамабіляў у найбліжэйшыя тры гады, паведамляе агенцтва IRNA. Лічбу агучыў іранскі міністр прамысловасці, здабычы карысных выкапняў і гандлю Сеед Рэза Фатэмі Амін. Кантракт падпісаны на суму каля 45 мільёнаў долараў.
Нагадаем, продажы новых аўтамабіляў у Беларусі апошнім часам істотна скараціліся і працягваюць скарачацца. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны і ўвядзення новых санкцый многія вытворцы сышлі і з беларускага рынку. Цяпер у нас прадстаўленыя 11 брэндаў, 34 мадэлі — гэта ў 4 разы менш, чым год таму.
У студзені беларускія салоны прадалі ўсяго 756 легкавых аўтамабіляў, што на 46% менш, чым у снежні. Нязменным лідарам продажаў з'яўляецца кітайская Geely. На другім месцы размясцілася LADA, на трэцім — яшчэ адзін кітайскі брэнд JAC.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.