Іран абстраляў ракетамі раён генконсульства ЗША ў Іраку

Іран абстраляў ракетамі раён генконсульства ЗША ў Іраку

Уночы з тэрыторыі Ірана ракетамі абстралялі горад Эрбіль у Іракскім Курдыстане. Некалькі ракет упалі побач з консульствам ЗША. Амерыканцы па трывозе паднялі сваю авіяцыю, якая магла б ударыць у адказ, але абмежавалася кантрольным аблётам тэрыторыі.

Адказнасць за акцыю ўзяў на сябе іранскі Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі (IRGC).

Зраніцы іранскія СМІ паведамляюць, што абстрэл меў на мэце знішчыць аб'екты ізраільскай разведкі "Масад". Нібыта гэта была помста за іранскіх афіцэраў, якіх ізраільская авіяцыя раней знішчыла ў Сірыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі