Вы тут

Іракскі самалёт вывез з Беларусі больш за 400 мігрантаў

Самалёт авіякампаніі Iraqi Airways / aviationvoice.com​, ілюстрацыйнае фота

2 снежня з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" у сталіцу іракскага Курдыстана — горад Эрбіль адправіўся чарговы эвакуацыйны рэйс Iraqi Airways.

На яго зарэгістравалася 427 пасажыраў. Гэта мігранты, якія спрабавалі праз Беларусь трапіць у краіны Еўрасаюза.

Папярэдні эвакуацыйны рэйс на Эрбіль быў перанесены на 2 снежня — нібыта праз тое, што не сабралася дастатковая колькасць пасажыраў. 

Раней у СМІ паведамлялася, што эвакуацыйнымі рэйсамі іракская авіякампанія вывезла больш за 1800 мігрантаў.

Дарэчы, сённяшні рэйс анансаваўся як апошні эвакуацыйны. Аднак "Спутник" са спасылкай на Iraqi Airways перадае, што могуць быць яшчэ вывазныя рэйсы з Беларусі ў Ірак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.