Іпэшнікі просяць не караць іх за адсутнасць плацёжных тэрміналаў да 1 ліпеня

Іпэшнікі просяць не караць іх за адсутнасць плацёжных тэрміналаў да 1 ліпеня

Індывідуальныя прадпрымальнікі прапануюць не прыцягваць іх да адказнасці за неўсталяванне плацёжных тэрміналаў за 1 ліпеня 2016 года. Такая ідэя прагучала падчас пятага пасяджэння працоўнай групы ў пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Таксама ІП прапануюць вызначыць ліміт выручкі для абавязковага ўсталявання тэрмінала.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на выканаўцу абавязкаў дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц, на пасяджэнні разглядаліся пытанні працы ІП, звязаныя з выкарыстаннем плацёжных тэрміналаў і іх усталяваннем. Па яго словах, прадстаўнікі дробнага бізнесу выказвалі прэтэнзіі да коштаў паслугаў і памеру камісій, якія спаганяюць банкі-эквайрынгі. У асобных выпадках здараецца затрымка ўсталявання тэрміналаў.

Прадстаўнік Мінэканомікі паведаміў, што большасць індывідуалаў выканалі патрабаванне заканадаўства і ўсталявалі плацёжныя тэрміналы. Ён таксама супакоіў ІП наконт выкарыстанне гэтых прыладаў пасля дэнамінацыі: па яго словах, пасля пераходу на новыя грошы тэрміналы не давядзецца здымаць і перапраграмоўваць, а праблема можа быць толькі са старымі мадэлямі, усталяванымі вельмі даўно.

Апроч таго, чыноўнік паведаміў, што разглядаецца пытанне аб магчымасці выкарыстоўваць адзін тэрмінал некалькімі ІП.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі