Інфляцыя ў Беларусі выйшла на гістарычны мінімум: за 9 месяцаў — 2,7%

Інфляцыя ў Беларусі выйшла на гістарычны мінімум: за 9 месяцаў — 2,7%

Інфляцыя ў Беларусі выйшла на гістарычны мінімум. За 9 месяцаў яна склала 2,7%. Пра гэта на сумесным пасяджэнні ўраду і Палаты прадстаўнікоў распавёў дэпутатам віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.

Пры гэтым Міністэрства эканомікі прагназавала па выніках 2017 году інфляцыю на ўзроўні ў 7%.

Цікава, што, паводле звестак Белстата, з прадуктаў харчавання за 9 месяцаў больш за ўсё падаражэла садавіна і гародніна, якая расце ў Беларусі: яблыкі, морква і бульба. Яблыкі ўзняліся ў коштах на 56%, морква — на 40%, бульба — на 33,7%. У той жа час, бананы ўпалі ў коштах на 6%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі