Імкненне быць падманутым: ці важна, хто заменіць Макея — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё

Па тым, хто будзе прызначаны на месца Макея, стане зразумелым, да якой знешняй палітыкі будзе імкнуцца лукашэнкаўскі рэжым. Што праўда, тут важна разабрацца з пытаннем пра тое, ці засталася ў гэтага рэжыма хоць нейкая магчымасць праводзіць нешта хаця б аддалена падобнае да незалежнай знешняй палітыкі…

Ці мае значэнне, хто прыйдзе на пасаду лукашэнкаўскага міністра замежных спраў і ці патрэбнае яно ўвогуле, тое МЗС? Чаму заходнія палітыкі так доўга верылі казкам Макея пра беларускі рэжым? Ці атрымаецца ў Пуціна захаваць АДКБ і ці верыць Лукашэнка ў стаўку Крамля на Зася? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.