Імглу і смог у Віцебск магло прынесці з Расіі (фота)

Віцебчукі апошнія некалькі дзён пакутуюць ад паху дыма і імглы, што накрылі гарадскія кварталы. Спецыялісты адзначаюць, што такія з'явы могуць быць звязаныя з лясным пажарам у Веліжскім раёне Смаленскай вобласці Расіі.

22 жніўня тут быў знойдзены ачаг тлення ляснога подсцілу. Зараз ідзе ліквідацыя пажара на плошчы 3,6 гектара.

Ён знаходзіцца прыкладна ў 60 кіламетрах на паўночны ўсход ад Віцебска. Апошнія дні, па назіраннях сіноптыкаў, у абласным цэнтры вецер дзьмуў акурат з паўночна-усходу, ён і мог прынесці дым з-пад Веліжа, паведамляе сайт Народных навінаў Віцебска.



Паводле аператыўных дадзеных Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС з 6:30 22 жніўня да 6:30 23 жніўня на тэрыторыі вобласці адбыліся 4 лясныя пажары на агульнай плошчы 3,41 гектара. Прэс-служба МНС не ўдакладняе іх месцазнаходжанне, а службай «Global Forest Watch: Fires» за 48 гадзін адзначана толькі адно ўзгаранне на тэрыторыі Віцебскай вобласці - паміж Оршай і Сянно.

Фота: news.vitebsk.cc, карта МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі