Ілану Маску патлумачылі, навошта існуе NATO

Ён такі наіўны?

Ён такі наіўны? / Reuters

Мільярдэр Ілан Маск задаўся пытаннем, навошта дагэтуль існуе NATO, калі "закляты вораг" альянса, Арганізацыя Варшаўскай дамовы, спыніла сваё існаванне. Шмат хто патлумачыў Маску.

Самы лаканічны і зразумелы адказ даў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевічс.

"Дарагі Ілан, прычына, па якой NATO была заснавана, існуе і будзе існаваць вечна, — гэта Расія і іншыя ворагі вольнага свету", — напісаў Рынкевічс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі