Вы тут

Ілан Маск купіў сацыяльную сетку Твітар

Ілан Маск / theedgemarkets.com

Сацыяльную сетку Твітар купіў вядомы бізнесовец Ілан Маск. Здзелка ацэньваецца прыкладна ў 44 мільярды долараў.

У сваёй заяве Маск назваў свабоду слова асновай дэмакратыі, а Твітар — "гарадской лічбавай плошчай, дзе абмяркоўваюцца пытанні, жыццёва важныя для будучыні чалавецтва".

У самой сацсетцы ён зрабіў такі допіс: "Я спадзяюся, што нават мае горшыя крытыкі застануцца ў Твітары, бо менавіта гэта азначае свабоду слова".

Супраць продажу Твітара Маску выступаў саудаўскі прынц Аль-Валід ібн Талал, які мае 5,2% акцый кампаніі. На яго думку, цану была несправядлівай — з улікам перспектываў росту кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.