IKEA задумалася аб прыходзе ў Беларусь

Адміністрацыя Свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў" правяла чарговыя перамовы з прадстаўнікамі кампаніі IKEA. На сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з стварэннем і функцыянаваннем вытворчасцяў на тэрыторыі СЭЗ, праведзены агляд вольных зямельных участкаў.
Вядома, што замежная кампанія ўжо даўно разглядае пытанне аб стварэнні сваёй вытворчасці на тэрыторыі Беларусі. 

Як распавёў Еўрарадыё намеснік главы адміністрацыі СЭЗ па інвестыцыях і знешнеэканамічных сувязях Уладзімір Канцавенка, IKEA зараз шукае магчымасці, каб развярнуць сваё прадпрыемства, але пакуль збірае і аналізуе інфармацыю.

Уладзімір Канцавенка:
"Яны вырашаюць, дзе ў рэспубліцы арганізаваць вытворчасць. Але пакуль яшчэ не вызначыліся. Ёсць пытанні з драўнінай, трэба высвятліць, ці ёсць магчымасць пастаўкі беларускай драўніны для іх вытворчасці. Збіраюць інфармацыю. Цяпер мы для іх рыхтуем інфармацыю па пытаннях сыравіны. Дзе будзе выгодна туды і прыйдуць".

Прадстаўнікі IKEA выказалі намер паскорыць працэс прыняцця рашэння па арганізацыі ў нашай краіне сучасных дрэваапрацоўчых і мэблевых вытворчасцяў. Канчатковыя перамовы па гэтым пытанні павінны адбыцца да 25 сакавіка, але ў СЭЗ пакуль не спяшаюцца рабіць прагнозы:

"Давайце не будзем наперад забегаць, каб не сурочыць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі