Іх норавы: чалавек года, ялінка ў Белым доме і аднавокі кот як выратаванне

Кароткі агляд сусветных навін / Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / Еўрарадыё

Каго назвалі героямі года і як упрыгожылі да Калядаў Белы дом. Цікавыя і важныя навіны з усяго свету — у рэгулярным аглядзе Еўрарадыё.
 

Катастрофа ў Кентукі

Праз суткі пасля разбуральнага тарнада ў Кентукі да сям'і вярнуўся кот. Муж і жонка Берджэс і не думалі, што гадаванец мог выжыць, піша РІА Новости. Цяпер аднавокі ўлюбёнец дапамагае сям'і справіцца са стратай дома і маёмасці. Наўрад ці ў амерыканскім горадзе Мэйфілд засталася хоць адна цэлая шыба, ці гэта будзе аўтамабіль, ці акно ў доме.

Але многія страцілі больш, чым проста дом. Губернатар штата Кентукі вымушаны рабіць несуцяшальныя прагнозы: хутчэй за ўсё, колькасць ахвяр разбуральнага тарнада, які пракаціўся па штаце, перавысіць 100 чалавек.

Пакуль што вядома, што ахвярамі тарнада сталі 80 чалавек. З раніцы суботы ратавальнікам больш не ўдавалася знайсці ў завалах тых, хто выжыў. Але губернатар кажа, што ўсё яшчэ спадзяецца на цуд.

Выратаванне ката

"Ушаноўваць памяць ахвяр — гэта злачынства?"

Улады Кітая да гэтага часу не называюць у сваіх СМІ колькасці людзей, якія загінулі на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе, — у часе серыі акцый пратэсту ў Пекіне.

Медыямагнат Джымі Лай быў адным з тых, хто гэтым летам прыйшоў на несанкцыянаваную мірную акцыю. За ўдзел і падбухторванне да ўдзелу ў ёй ён быў прысуджаны да 13 месяцаў турмы. Да 14 месяцаў зняволення атрымалі яшчэ сямёра актывістаў.

Лай — уладальнік газеты Apple Daily, якая ўжо не існуе. 

"Калі ўшаноўваць памяць ахвяр ёсць злачынства, то я з гонарам прыму пакаранне", — перадаў ён праз свайго адваката.

Падобныя акцыі ў Ганконгу праходзілі з 1990 года, сёлета ўлады забаранілі мерапрыемства, спаслаўшыся на каранавірус.
 

Чалавек года — на Зямлі і на Марсе

Часопіс Time назваў чалавека года — і гэта Ілан Маск.

Самы багаты чалавек свету, у якога няма дома, — нядаўна ён яго прадаў. Ён кіруе створанай ім жа машынай. Па пстрычцы яго пальца фондавы рынак узлятае і падае, піша часопіс. А яшчэ войска чытачоў разносіць па інтэрнэце кожнае яго слова.

Чалавек года па версіі Time

"Гэта чалавек, які імкнецца выратаваць нашу планету і дастаць для людзей новую", пішуць журналісты.

Карацей, сёлета не толькі твітар, але і часопіс Time зачараваны Іланам Маскам.

Але зачараванне — зачараваннем, а вось героямі года, пакуль мы жывём на гэтай планеце, Time назваў стваральнікаў вакцын.

 

Час вешаць гірлянды

Вы ўжо ўпрыгожылі дом да Новага года? Вось Белы дом даўно ўпрыгожылі. І паказваюць, як гэта выглядае, пад музыку Чайкоўскага.

Давайце, дазвольце сабе трошкі навагодняга настрою.

Як цяпер выглядае Белы дом

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі