Ігі Поп і The Stooges адпраўляюцца на гастролі

Ігі Поп (Iggy Pop) і яго калегі па The Stooges пацвердзілі намер вярнуцца да актыўнай канцэртнай дзейнасці, спыненай з-за смерці аднаго з заснавальнікаў каманды, гітарыста Рона Эштана (Ron Asheton). Ветэраны панка выступяць у лістападзе ў Бразіліі, а ў наступным годзе адправяцца ў паўнавартасны гастрольны тур па ЗША і Еўропе. Месца Рона Эштана, які памёр у студзені гэтага года, зойме гітарыст арыгінальнага складу Джэймс Уільямсан (James Williamson), які граў у гурце 30 гадоў таму. “Мы збіраемся адыграць адно шоў у Бразіліі 7 лістапада, але сапраўдныя гастролі пачнуцца ў наступным годзе, — заявіў Ігі Поп. — Мы вельмі шкадуем аб смерці Эштана. Яго дух дагэтуль застаецца з камандай, мы адчуваем яго прысутнасць, нягледзячы на тое, што фізічна яго няма з намі”.

Нагадаем, 2-га лістапада Ігі Поп атрымаў ганаровае званне “Жывая легенда” на цырымоніі ўручэння прэмій Classic Rock Roll of Honour. У бліжэйшых планах рокера — рэпетыцыі з абноўленым складам Stooges.

Фота: dni.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі