Ігар "Янкі" патлумачыў, навошта стварылі Беларускі добраахвотніцкі корпус

Ігар "Янкі" / кадр з відэа
Ігар "Янкі" / кадр з відэа

Беларускі добраахвотніцкі корпус створаны тымі, хто нязгодны з палітызацыяй беларускіх байцоў ва Украіне. Пра гэта заявіў прадстаўнік падраздзялення Ігар "Янкі" Янкоў.

"Прычынай стварэння БДК перш-наперш стала нязгода з тым, што беларускіх ваяроў спрабуюць палітызаваць. Вайна цяпер тут, ва Украіне, мы бачым яе сваімі вачыма. Перамога ў гэтай вайне для Беларускага добраахвотніцкага корпуса — гэта самы галоўны прыярытэт", — заявіў ён у сваім звароце.

"Янкі" паведаміў, што набор навабранцаў у корпус пакуль не вядзецца. "Мы на перадавой і цяпер працуем толькі з пераходамі да нас тых, хто ўжо мае баявы досвед і рэпутацыю", — патлумачыў ён.

Пра стварэнне Беларускага добраахвотніцкага корпусу стала вядома 25 снежня.

Ва Украіне беларускія добраахвотнікі таксама аб'яднаныя ў полк імя Кастуся Каліноўскага, полк "Пагоня" ды некалькі іншых падраздзяленняў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі