Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на Паралімпіядзе

Ігар Бокій

Ігар Бокій / t.me/mst_gov_by/

Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. У чацвер у фінальным заплыве на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у катэгорыі S13 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку) ён паказаў вынік 54,13 секунды.

Для каманды РБ гэта першая заваяваная ўзнагарода на гэтых Паралімпійскіх гульнях.

30-гадовы Бокій — 17-разовы пераможца Паралімпіяды.

У пятніцу Ігар Бокій і Яўген Кавалёнак паўдзельнічаюць у спаборніцтвах у плаванні на дыстанцыі 100 метраў на спіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі