Хворага беларускага турыста паспяхова эвакуявалі з раёна возера Байкал

Беларускага турыста, у якога падчас пакарэння горнай сістэмы Хамар-Дабан у раёне возера Байкал здарыўся востры прыступ апендыцыту, паспяхова даставілі ў лякарню Іркуцка. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ. Нагадаем, 30-ці гадоваму турысту стала дрэнна ў нядзелю падчас сумеснага падарожжа па Байкале ў складзе беларуска-украінскай групы.

На дапамогу прыбылі восем ратавальнікаў і адзін медык. З-за цяжкай вагі хворага (130 кілаграмаў) давялося адмовіцца ад наземнай эвакуацыі.

Але дрэннае надвор’е не дазваляла верталёту маль суткі забраць беларуса. Сёння ўдзень хворага ўсё ж даставілі ў лякарню Іркуцка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі