Хваля судоў працягваецца: абаронцаў незалежнасці аштрафавалі на 6885 рублёў

Хваля судоў працягваецца: абаронцаў незалежнасці аштрафавалі на 6885 рублёў

У Мінску ў новым годзе працягнулася хваля судоў, якая пачалася ў канцы 2019-га. Судзяць удзельнікаў вулічных акцый у падтрымку незалежнасці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расіяй. Яны прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня. Летась у асноўным выпісвалі штрафы, некаторых актывістаў адправілі пад адміністрацыйны арышт. Сёлета суддзі выключна штрафуюць. Праваабаронцы падлічылі, што за сераду сума шрафаў склала 6885 рублёў.

8 студзеня былі аштрафаваны ў судзе Маскоўскага раёна: Алена Талстая — 1350 рублёў (суддзя Юлія Варакса), Вячаслаў і Марына Касінеравы — па 810 рублёў (суддзі — Таццяна Матыль і Юрый Машкетаў), Сяргей Антончык — 810 рублёў (суддзя — Віктар Казак), Міхась Варанцоў — 810 рублёў (суддзя — Лідзія Целіца), Леанід Акаловіч — 810 рублёў (суддзя — Юрый Машкетаў), Віталь Савіч — 675 рублёў (суддзя — Лідзія Целіца), Мікалай Трафімчук — 540 рублёў (суддзя — Юлія Варакса). Справу актывісткі "Моладзевага блоку" Аланы Гебрэмарыям суддзя Таццяна Матыль адправіла на дапрацоўку.

Як інфармуе spring96.org, суды працягнуцца 9 і 10 студзеня, і не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі. Напрыклад, у Пінску разгляд справы Дзмітрыя Тарасюка перанеслі на чацвер, а Мікалая Міхалевіча асудзілі на 270 рублёў штрафу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі