Хто зарабляе больш — даярка ці настаўнік?

Хто зарабляе больш — даярка ці настаўнік?

"Гэта дрэнна, калі ўжо сёння настаўнік у добрых, сярэдніх гаспадарках мае палову зарплаты механізатара, даяркі. Гэта ненармальна. Таму гэтае пытанне карэннае, цэнтральнае", — выказваецца Аляксандр Лукашэнка пра заробкі настаўнікаў.

Пра прэстыж прафесіі настаўніка і яго заробкі сёння гавораць усе — ад дырэктараў школ да міністра адукацыі. Параўнаем, як жывуць найлепшыя даяркі і настаўнікі.

Уладзімір Цымановіч — адзін з пераможцаў конкурса "Настаўнік года" у намінацыі "фізіка, матэматыка, астраномія, інфарматыка" — зарабляе каля 9 мільёнаў. Набывае новую машыну "Skoda Rapid".

"Я зарабляю каля 9 мільёнаў, але гэта за кошт падпрацовак у некалькіх установах адукацыі. Заробак, вядома, мусіць быць большы. Гэта такая папулярная тэма — прэстыж прафесіі. А што канкрэтна можна зрабіць, ніхто не ведае. Здаецца, трэба нешта зрабіць, але няясна — як. Калі заробкі і падымуцца, то з прэстыжам нічога не будзе. Трэба, каб кіраўнік установы адукацыі меў у руках больш інструментаў, каб павысіць заробкі людзям, якія добра працуюць".

Хто зарабляе больш — даярка ці настаўнік?

Лукашэнка: Каб плаціць настаўніку прыстойны заробак, яго трэба нагрузіць

У аўторак кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад пра ход прыёмнай кампаніі.

Даярка, ці правільна – аператар машыннага даення, сельгаспрадпрыемства “Калгас “ІІІ Інтэрнацыянал” Таццяна Піўчанка перамагла на конкурсе прафесійнага майстэрства, стала найлепшай сярод даярак Хоцімскага раёна. Пра ўмовы працы і свой заробак распавядае вельмі эмацыйна.

“Умовы працы дрэнныя, а заробак і ўвогуле жахлівы. На такі заробак нават нам, жывучы на вёсцы, пражыць цяжка. За мінулы месяц я на рукі атрымала 2 мільёны. За гэтыя грошы трэба і паслугі розныя аплаціць, і дзяцей зараз у школу сабраць”.

Такія заробкі, кажа Таццяна Піўчанка, маюць усе даяркі іх раёна. Незалежна ад таго, пераможцы яны нейкага там конкурса ці не. Адпаведна, ніякіх буйных і дарагіх пакупак сям’я сабе дазволіць не можа. Не кажучы ўжо пра адпачынак на моры.

“Паўгода збіралі на камп’ютар дзецям. У 5 мільёнаў нам абышоўся камп’ютар, самы просценькі, бо дзецям для школы пастаянна патрэбны камп’ютар, патрэбны інтэрнэт”…

На рытарычнае пытанне “Хто мусіць зарабляць больш – даярка ці настаўнік?” Уладзімір Цымановіч адказваць не бярэцца. Нічога не ведае аб прафесіі даяркі. Тое ж чую і ад даяркі. Нягледзячы на тое, што двое яе дзяцей ходзяць у вясковую школу, якія там заробкі ў настаўнікаў, жанчына не ведае. Толькі скардзіцца.

“Раней заробак даяркі быў роўны заробку старшыні калгаса, а зараз не лічаць, што жывёлаводы могуць і павінны добра зарабляць”…

Хто зарабляе больш — даярка ці настаўнік?

У дэпутата 2,5 заробкі настаўніка, але палова заробку айцішніка

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў атрымоўвае заробак у 1700 рублёў.

У сваёй прафесіі Уладзімір увёў бы больш рычагоў уплыву на дзяцей, якія вучыцца не хочуць. Бо сёння ўгаварыць іх вучыцца без жадання бацькоў немагчыма.

"Праблемны момант, асабліва для маладых настаўнікаў, — гэта прыструніць нерадзівага вучня. На сёння інструментаў для гэтага няма. Ёсць запісы ў дзённіку, нарады прафілактыкі. Але без бацькоў нічога не вырашыш. А калі бацькі самі супраць адукацыі? Маўляў, бацька сказаў, што вучыцца не трэба".

А папяровы падручнік па сваім прадмеце Уладзімір бы наогул не ўводзіў. Бо час развіваецца хутка і напісаць актуальны падручнік не паспееш. Хіба што электронны.

Што зрабіць, каб іх прафесія аднавіла свой прэстыж і ўзровень заробкаў, Таццяна Піўчанка казаць не бярэцца. Бо ў кожнай гаспадарцы свае праблемы: у кагосьці няма добрага заатэхніка, у кагосьці – кароў, а ў кагосьці – грошай на рамонт фермы. Трэба нешта рабіць, а што?..

“Хоць бы кропельку нам дзяржава дапамагала… Бо адной сельскай гаспадарцы таксама цяжка ўсё гэта – і падаткі заплаці, і заробкі выплаці”…

Сярэдні заробак у адукацыі на сёння 5,2 мільёна, падлічвае Белстат. У настаўніка — 6,2 мільёна. А ў сельскай гаспадарцы ў сярэднім атрымліваюць 4,9 мільёна.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі