Лукашэнка: Каб плаціць настаўніку прыстойны заробак, яго трэба нагрузіць

Лукашэнка: Каб плаціць настаўніку прыстойны заробак, яго трэба нагрузіць

У аўторак, 9 жніўня, Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад пра ход прыёмнай кампаніі і падрыхтоўку сістэмы адукацыі Беларусі да новага навучальнага года. Кіраўнік дзяржавы выказаўся супраць рэформаў у адукацыі. Ён лічыць, што больш важна даць беларускім школьнікам нармальныя падручнікі.

Таксама Лукашэнка выказаўся наконт неабходнасці павысіць статус і заробак настаўніка. Ён адзначыў, што на настаўніках "заўсёды ляжала цяжкая місія" і "ніколі заможнымі настаўнікі не былі". Але ў той жа час на іх вялізная нагрузка, у тым ліку і палітычная, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Таму пытанне павышэння заробкаў — вельмі важная.

Лукашэнка: "Таму давайце настаўніка нагрузім настолькі, наколькі ён павінен быць загружаны, але будзем плаціць належную зарплату. Мы настаўніка не страцім: настаўнікі былі і заўсёды будуць. Але мы вымываем самыя моцныя кадры з сістэмы нашай адукацыі, найперш школы. Мы губляем самых лепшых настаўнікаў".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба "падымаць статус настаўніка" і дзяржава "павінна падставіць сваё плячо". Ён падкрэсліў, што на сённяшні дзень настаўнікі ў вясковых школах маюць палову заробку механізатара ці даяркі ў добрых сельгасгаспадарках і гэтую сітуацыю трэба змяняць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі