У дэпутата 2,5 заробкі настаўніка, але палова заробку айцішніка

У дэпутата 2,5 заробкі настаўніка, але палова заробку айцішніка

1700 новых беларускіх рублёў — такі заробак у дэпутата Палаты прадстаўнікоў, як даведалася Еўрарадыё са сваіх крыніц (у старых грошах — гэта 17 мільёнаў). У доларах дэпутацкі заробак знізіўся за чатыры гады больш чым удвая. Раней дэпутаты зараблялі пад дзве тысячы долараў.

У дэпутата 2,5 заробкі настаўніка, але палова заробку айцішніка

Параўнаем з даходамі выбаршчыкаў. Лекар Аляксандр Ваўчанін з Жодзіна працуе ў хуткай дапамозе, адразу ў двух месцах. Зарабляе каля 700 рублёў, ці 7 мільёнаў па-старому.

"Працую на двух "хуткіх" — у Жодзіна і ў Барысаве. У адным месцы пяць мільёнаў, у іншым — два. Атрымліваю сем мільёнаў. Заробак не змяняўся каля двух гадоў. Адпачываю я на лецішчы. Вядома, на "хуткай" пры ўсёй небяспецы заробак мусіць быць большым. З вялікіх пакупак, вось, мікрахвалёўку нядаўна набылі".

Настаўніца з Мінска Юля мае 650 рублёў на месяц. І можа сабе дазволіць адпачынак.

"Паеду ў Адэсу адпачываць. А пакупак ніякіх апошнім часам не рабіла".

Яніна Кавалевіч з Маладзечна працуе даяркай у гаспадарцы "Усход-Агра" два гады, зарабляе удвая менш за дэпутата Палаты прадстаўнікоў.

"Заробак залежыць ад надояў малака — ад сямі да дзевяці мільёнаў, не скардзімся. Працуем з пятай раніцы да дзевяці вечара, тры разы выязджаем даіць. Адпачынак праводзім дома з дзецьмі. Нядаўна, вось, мэблю для спальні набылі".

У футбалістаў мінскага футбольнага клуба "Крумкачы" заробак ад шасці да дваццаці мільёнаў. Топ-гульцы атрымоўваць больш за дэпутата. Нападаючы "Крумкачоў" Аляксандр Скшынецкі ў адпачынак сёлета не едзе — няма часу.

У дэпутата 2,5 заробкі настаўніка, але палова заробку айцішніка
Фота: 90min.by

"Паспеў толькі ў Полацк з'ездзіць на дзень, але там зрабілі экскурсію, канцэрт арганнай музыкі. А так, не атрымоўваецца, гульні ідуць".

Сярэдні заробак айцішніка ў Беларусі, па дадзеных Белстат, 3300 ці 33 мільёны на старыя грошы, амаль удвая болей, чым у дэпутата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі