Хто ў Еўрапарламенце галасаваў супраць жорсткай рэзалюцыі па Беларусі?

Хто ў Еўрапарламенце галасаваў супраць жорсткай рэзалюцыі па Беларусі?

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да ЕС увесці новыя індывідуальныя і сектаральныя санкцыі супраць уладаў Беларусі, у тым ліку часова адключыць нашу краіну ад SWIFT. За яе прагаласавалі 626 еўрадэпутатаў, супраць — 16, устрымаліся 36 чалавек.

Праект рэзалюцыі па Беларусі не падтрымалі 5 чалавек. Супраць яго былі 27-гадовы "еўраскептык" з Грэцыі Эмануіл Фрагкас, чэх Хайнэк Блашка (яго называюць "прарасійскім" палітыкам), нідэрландскі "правы" папуліст Марсэль де Грааф, славацкі "правы" Міраслаў Радачоўскі і яшчэ адна прадстаўніца Чэхіі — Кацярына Канечна (яе таксама называюць "прарасійскай").

А пасля, калі вырашалася, прымаць дакумент ці не, "супраць" выступілі 16 чалавек. Некаторых мы ўжо згадвалі. Да іх дадаліся камуністы Лефтэрыс Нікалаў Алаванос і Канстанцінас Пападакіс (Грэцыя), Хуан Фэрэйра і Сандра Пярэйра (Партугалія), Ману Пінэда (Іспанія), славацкі ўльтраправы Мілан Урык, бельгійскі лейбарыст Марк Батэнга, сацыялісты: з Ірландыі — Клэр Дэйлі, з Германіі — Азлем Дэмірэль, з Іспаніі — Сіра Рэга, незалежны дэпутат ад Ірландыі Мік Уолес.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі