Вы тут

Еўрапарламент заклікаў часова адключыць Беларусь ад SWIFT

Будынак Еўрапарламента ў Бруселі

10 чэрвеня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да Еўрасаюза ўвесці новыя індывідуальныя і сектаральныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, у тым ліку часова адключыць Беларусь ад SWIFT. Сярод новых мераў прапануюцца таксама сектаральныя санкцыі па нафтаперапрацоўчай, калійнай і іншых галінах.

Еўрадэпутаты заклікаюць неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць блогера Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу, а таксама іншых журналістаў і палітычных зняволеных. Таксама яны заклікаюць расследаваць інцыдэнт з пасадкай самалёта Ryanair у Беларусі, у тым ліку магчымую ролю Расіі ў "тэрарыстычных актах, якія ўчыняе беларускі рэжым". На думку дэпутатаў, любы грамадзянін Расіі які прама ці ўскосна ў гэтым удзельнічаў, павінен трапіць пад санкцыі ЕС.

За рэзалюцыю прагаласавалі 626 еўрадэпутатаў, супраць — 16, устрымаліся 36 чалавек.

Рэзалюцыя з'яўляецца рэкамэндацыйнай для кіраўніцтва ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.