Вы тут

Хроніка пераследу: 9-10 красавіка адбыліся затрыманні ў Мінску і Наваполацку

Сілавікі хадзілі па кватэрах і затрымлівалі людзей / Еўрарадыё

9-10 красавіка ў Мінску і Наваполацку былі затрыманыя некалькі чалавек, паведамляе ПЦ "Вясна".

Вечарам 9 красавіка ў Навополацку быў затрыманы Аляксандр Кухаронак. Прычыны затрымання ўдакладняюцца.

У Мінску 9 красавіка на вуліцы Захарава быў затрыманы Максім Махнач. 25-гадовага Юрыя Бандарэнку затрымалі дома. У яго кватэры адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Бандарэнку адвезлі на Акрэсціна.

У той жа дзень быў затрыманы Дзмітрый Лянчэўскі, якому патэлефанавалі з ДАІ (нібыта яго аўтамабіль быў прыпаркаваны неналежным чынам). На мужчыну склалі пратакол, ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Увечары 9 красавіка былі затрыманыя Вольга Янчук і Марына Краснабаева. У апошняй дома быў праведзены ператрус у межах справы за "абразлівы каментар у адрас прэзідэнта". У Краснабаевай забралі тэлефон і кампутарную тэхніку, а саму яе адвезлі ў Магілёў.

Як паведапляюць праваабаронцы, 10 красавіка супрацоўнікі міліцыі хадзілі па кватэрах у мікрараёне Чыжоўка і затрымлівалі людзей. Інфармацыя пра затрыманых удакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.