Хлопец купіў за 100 еўра карціну Пікаса, "каб нешта павесіць на сцяну"

Ён расказвае, што шукаў у Сеціве нейкую карціну, каб павесіць на сцяну ў сябе ў пакоі, і раптам пабачыў, што праводзіцца латарэя аукцыённага дома Sotheby's. Яе ўдзельнікі маглі прэтэндаваць на карціну Пабла Пікаса.



Ганана купіў адзін з 50 тысяч латарэйных білетаў за сто еўра, і ў выніку ён аказаўся выйгрышным. Новы ўладальнік карціны заяўляе, што пакуль не мае намеру яе прадаваць, інфармуе ВВС.



Між іншым, паводле розных ацэнак, цана "Чалавека ў цыліндры" складае ад 1 мільёна долараў да 1 мільёна еўра.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі