ХК "Юнацтва" на "Кубку Мінска" выйграла ў мінскага "Дынама" — 5:2

ХК "Юнацтва" на "Кубку Мінска" выйграла ў мінскага "Дынама" — 5:2

На другі дзень турніру "Кубак Мінска" хакейны клуб "Юнацтва" ўпэўнена перамог спартоўцаў сталічнага "Дынама" — 5:2 (1:0, 2:2, 2:0).

Для каманды Міхаіла Захарава гэта быў першы выступ на турніры. Дынамаўцы ж паспелі ўжо саступіць маскоўскім аднаклубнікам з лікам 3:6. 

У "Юнацтва" забітымі шайбамі адзначыліся Віктар Туркін, Клемен Прэтнар, Андрэй Міхно, Міхаіл Плотнікаў, Максім Парфеявец. У "Дынама" дубль аформіў Ягор Шаранговіч.

Дынамаўцы займаюць апошняе месца ў групе А. У суботу, 29 ліпеня, яны згуляюць за пятую выніковую пазіцыю на турніры. А напярэдадні "Юнацтва" працягне барацьбу за першае месца ў групе з маскоўскім "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі