ХК "Юнацтва-Мінск" выйграў матч Кубку Татраў у Славакіі

ХК "Юнацтва-Мінск" выйграў матч Кубку Татраў у Славакіі

Хакеісты мінскага "Юнацтва" на Кубку Татраў, які пачаўся ў Славакіі, выйгралі першы матч. Гадаванцы Міхаіла Захарава сустракаліся з венгерскім "Дунайварошам" і перамаглі яго з лікам 7:3 (1:0, 3:2, 4:0).

Напачатку гульня складвалася не на карысць мінскага клуба: у другім перыядзе нашы суайчыннікі прайгравалі з лікам 0:3. Аднак яшчэ да перапынку "Юнацтва" здолела зраўняць лік — 3:3.

У апошнім перыядзе беларускія хакеісты забілі праціўнікам чатыры шайбы, атрымаўшы ў выніку лік 7:3. Дублямі ў "Юнацтве" адзначыліся Парфеявец. Туркін і Когалеў

18 жніўня ў другім туры Кубка Татраў "Юнацтва" сустрэнецца з хакеістамі славацкага "Кошыцэ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі