Хілары Клінтан прагаласавала на выбарах прэзідэнта ЗША (відэа)

Хілары Клінтан прагаласавала на выбарах прэзідэнта ЗША (відэа)

Выбарчыя ўчасткі на выбарах прэзідэнта і кангрэса адчыніліся ў цэнтральнай частцы Злучаных Штатаў. А 16-й гадзіне паводле беларускага часу галасаванне пачалося ў штатах Алабама, Аёва, Арызона, Вісконсін, Канзас, Місісіпі, Тэхас.

Кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан ужо прагаласавала. Адбылося гэта ў Нью-Ёрку. Хілары прыйшла на ўчастак разам са сваім мужам, былым амерыканскім прэзідэнтам Білам Клінтанам.

Паводле апытанняў у Хілары Клінтан невялікая перавага над Дональдам Трампам, кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі