Акупацыйнае "кіраўніцтва" Херсонскай вобласці плануе звярнуцца да Уладзіміра Пуціна з заклікам уключыць рэгіён у склад Расіі, пішуць расійскія СМІ.
Раней паведамлялася, што ў вобласці можа адбыцца рэферэндум, але, відаць, нават яго вырашылі не праводзіць.
Падчас акупацыі жыхары Херсона неаднаразова выходзілі на мірныя вулічныя акцыі пад лозунгам "Херсон — гэта Украіна!". Расійскія войскі жорстка разганялі гэтыя акцыі.