Хэлен Мірэн выканае ролю каралевы ў фільме Таранціна

Квенцін Таранціна прапанаваў брытанскай актрысе Хэлен Мірэн ролю ў сваім новым фільме. Як сцвярджае таблоід The Sun, дзеянне пакуль безназоўнай карціны будзе адбывацца ў сярэднявечнай Англіі, а Мірэн выканае ролю каралевы. "Хэлен ніколі раней не працавала з Таранціна, таму яе зацікавіла прапанова. Калі фільм будзе запушчаны ў вытворчасць, яна напэўна ў ім сыграе", - пракаментавала паведамленне ананімная крыніца з асяроддзя актрысы.

Пра сюжэт карціны пакуль нічога невядома, паведамляецца толькі, што яна будзе знятая ў традыцыйным для рэжысёра стылі і не без любімага ім гвалту.
Варта адзначыць, што ў канцы 2009-га года ў адным з інтэрв'ю Квенцін Таранціна сцвярджаў, што наступным яго рэжысёрскім праектам будзе не працяг "Ганебных вырадкаў", як планавалася раней, а іншы фільм, "менш эпічны і зняты ў іншым жанры".

Нагадаем, што Хэлен Мірэн была адзначаная прэміяй "Оскар" за ролю Лізаветы II у фільме "Каралева". Актрыса можа яшчэ раз вярнуцца да гэтага вобразу. Гэтым разам у двухсерыйнай індыйскай карціне, прысвечанай Індзіры Гандзі.

Фота: www.fame-zone.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі