Хаўер Салана вітае пачатак працы юрыдычнай місіі ЕС у Косаве

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы Хаўер Салана вітае юрыдычную місію ЕС, якая пачне працу ў Косаве 9 снежня.
Як паведамляе прэс-служба Савета ЕС, група з 2 тыс. супрацоўнікаў праваахоўных органаў — місія EULEX — павінна дапамагчы ў наладжванні працы праваахоўных і мытных органаў, устанаўленню еўрапейскіх стандартаў у дзейнасці паліцыі, юстыцыі і папраўчых службаў у Косаве.

"Місія будзе мець ключавое значэнне для ўмацавання ўлады закону ў Косаве, а развіццё ўлады закону і мультыэтнічных інстытутаў пойдзе на карысць усім супольнасцям. Гэта пацвярджэнне цвёрдых абавязацельстваў ЕС у рэгіёне Заходніх Балкан, місія будзе садзейнічаць стабільнасці ва ўсім рэгіёне", — гаворыцца ў заяве Х.Саланы.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі