Ханс-Ёхан Шміт датэрмінова пакідае пасаду кіраўніка Мінскага Офіса АБСЕ

У верасні цяперашні кіраўнік Мінскага Офіса АБСЕ Ханс-Ёхан Шміт датэрмінова пакідае пасаду кіраўніка місіі.
Тэрмін паўнамоцтваў у дыпламата павінен быў закончыцца ў лютым 2010
года. Аднак шматлікія скандалы і двухсэнсоўныя заявы амбасадара
паставілі крыж на еўрапейскай кар'еры дыпламата, перадае “Беларускі
партызан
”.

Па неафіцыйнай інфармацыі, нямецкага дыпламата чакае
прызначэнне амбасадарам у адну з краін Афрыкі.

8 верасня ў Мінску будзе прадстаўлены новы намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ — казахскі дыпламат Жандос Асанаў.