Хамайду адпусцілі, але знялі на відэа

Віцебскага апазыцыянера Барыса Хамайду, затрыманага за заклік байкатаваць выбары, выпусцілі з пастарунку, не склаўшы ніякіх пратаколаў.
Аднак на допыт выклікалі аператара, які здымаў Барыса Хамайду, калі той даваў тлумачэнні наконт вулічнай акцыі, інфармуе Радыё "Свабода". Нагадаем, што Хамайда выйшаў у цэнтр Віцебску з плакатам "Без легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў з легітымным вынікам".

Спадар Хамайда мяркуе, што відэазапіс можа быць выкарыстаны або ў нейкай чарговай перадачы па БТ, або на магчымым судовым працэсе за несанкцыянаванае пікетаванне.

Хамайда папярэдзіў міліцыянтаў, што заўтра зноў выйдзе з тым самым плакатам на тое самае месца да так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі