Вы тут

Хакейны турнір на Кубак прэзідэнцкага спартыўнага клуба адмянілі

У Беларусі праз каранавірус адмянілі міжнародны хакейны турнір / БЕЛТА

У Беларусі адмянілі міжнародны турнір па хакеі з шайбай сярод юніёрскіх зборных камандаў на Кубак прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Прычынай стала ўспышка каранвіруса ў адной з беларускіх камандаў, паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі. 

Турнір быў прызначаны на 5-7 лістапада. Планавалася, што ў ім прымуць удзел зборныя каманды Беларусь U18, Беларусь U17, Расія U17 і Расія U16.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.