Хакейны функцыянер: Форма, пашытая вязнямі, амаль не адрозніваецца ад фірмовай

Хакейны функцыянер: Форма, пашытая вязнямі, амаль не адрозніваецца ад фірмовай

Дырэктар школы мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў падтрымаў ідэю, каб хакейную форму шылі зняволеныя. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю "Прессболу"

Баскаў адзначыў, што раней падлеткам было амаль немагчыма займацца хакеем, бо было мала адпаведных школаў і дарагая экіпіроўка. "Але і тут ідэя патаннення па даручэнні прэзідэнта знойдзеная і нават ўвасобленая. Ігар Шуневіч гэта забяспечыў", — пахваліў хакейны менеджар міністра ўнутраных спраў.

Баскаў паведаміў, што ўжо бачыў форму, пашытую зняволенымі: "Тыя ўзоры, якія нам перадалі, практычна не адрозныя ад фірмовых, але прыкметна таннейшыя. Ясна, што ў падлеткавым узросце гэта ўжо не варыянт, але для груп пачатковай падрыхтоўкі — цалкам". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі