Хакейная зборная Швейцарыі працягвае граміць сапернікаў на чэмпіянаце свету (відэа)

Гэта чацвёртая запар перамога зборнай Швейцарыі на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Швецыі і Фінляндыі.


У мінулых матчах былі выйгрышы ў Швецыі — 3:2, Канады — 3:2 (па булітах), Чэхіі — 5:2. Каманда канадца Шона Сімпсана ўпэўнена лідыруе ў сваёй групе, на яе рахунку 11 ачкоў.


Нагадаем, у зборнай Беларусі 3 ачкі пасля трох матчаў і шостае месца ў групе. Наступны матч беларусы згуляюць 10 траўня з канадцамі. Гульня са Швейцарыяй запланаваная на аўторак, 14 траўня.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі