Хакейная зборная Беларусі захавала месца ў эліце

Хакейная зборная Беларусі захавала месца ў эліце

Хакейная зборная Беларусі захавала месца ў эліце сусветнага хакея. Пра гэта стала вядома пасля таго, як на чэмпіянаце свету ў групе “А” згулялі зборныя Даніі і Італіі. У датчан было 4 ачкі, у італьянцаў — 1. Зборная Даніі ў любым выпадку застаецца ў эліце, паколькі з’яўляецца гаспадаром наступнага сусветнага першынства. Гэты фактар стварыў пагрозу для беларусаў, якія перад апошнім матчам з нарвежцамі маюць 4 ачкі. Была верагоднай сітуацыя, калі эліту пакінула б каманда групы “В”, якая заняла перадапошняе месца (яго займае наша зборная). Аднак датчане перамаглі італьянцаў з лікам 2:0, усе шайбы былі закінутыя на апошніх хвілінах (адна з іх — кур’ёзны аўтагол).

Зборная Беларусі ў аўторак, 16 траўня, правядзе паядынак са зборнай Нарвегіі, ён пачнецца ў 13.15. На турнірнае становішча дружыны Дэйва Льюіса вынік гэтага матчу ўжо не паўплывае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі