Хакейная зборная Беларусі сёння гуляе з камандай Латвіі

Каманды маюць па 9 ачкоў, перамога ў асноўны час гарантуе выхад у 1/4 фінала. На жаль, не зможа згуляць абаронца беларускай зборнай Мікалай Стасенка, які дыскваліфікаваны на 2 матчы. Яго пакаралі за штуршок саперніка на борт у пераможным паядынку са зборнай Нямеччыны. Здарылася гэта за секунду (!) да фінальнай сірэны.

У іншых сённяшніх матчах сустрэнуцца: Казахстан — Фінляндыя (Мінск-Арэна, 16.45), Данія — Францыя (Чыжоўка-Арэна, 16.45), Італія — Швецыя (Чыжоўка-Арэна, 20.45).

Група "В": Расія — 18 ачкоў (6 матчаў), ЗША — 11 (6), Беларусь — 9 (5), Латвія — 9 (5), Фінляндыя — 8 (6), Швейцарыя — 7 (6), Нямеччына – 5 (6), Казахстан — 2 (6).

Нагадаем, у нядзелю адбыліся чатыры матчы хакейнага першынства: Канада — Швецыя — 3:2 (у авертайме), Чэхія — Нарвегія — 1:0, Расія — Нямеччына — 3:0, ЗША — Фінляндыя — 3:1.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі