Вы тут

Хакеісты зборнай Беларусі ў авертайме прайгралі Чэхіі — 2:3

Уладзіслаў Яроменка на 52-й хвіліне закінуў шайбу і зраўняў лік / Reuters

Хакеісты зборнай Беларусі ў авертайме прайгралі Чэхіі — 2:3 (0:0, 1:2, 1:0, 0:1). Гэта яе трэці матч на сусветным чэмпіянаце ў Латвіі (раней было паражэнне ад славакаў і перамога над шведамі). Дзякуючы нічыі ў асноўны час, беларусы зарабілі ачко.

Шайбы ў беларускай зборнай закінулі Ягор Шаранговіч і Уладзіслаў Яроменка.

На 26 траўня запланаваны матч Беларусь — Вялікабрытанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.