Хакеісты зборнай Беларусі разграмілі Данію — 5:2 (відэа)

Лік па перыядах — 1:0, 2:1, 2:1. У беларусаў тры шайбы закінуў Андрэй Сцяпанаў, дзве — Сяргей Касціцын.





Склад дружыны Глена Хэнлана: Коваль, Корабаў — Стасенка, Калюжны — Грабоўскі — Сцяпанаў; Явенка — Дзянісаў, Плат — Стась — С. Касціцын; Гатавец — Караў, Кальцоў — Кітараў — Яфіменка; Усенка, Угараў — Волкаў — Кавыршын.





Нагадаем, два таварыскія матчы паміж зборнымі нядаўна прайшлі ў Даніі. Спачатку беларусы прайгралі 4:5, пасля выйгралі з лікам 4:3.





9 траўня зборная Беларусі стартуе на хатнім чэмпіянаце свету матчам з камандай ЗША.