Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі ў Салігорску Нарвегіі — 2:3

25 красавіка хакеісты зборнай Беларусі правялі ў Салігорску заключны матч у рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку. Беларусы прайгралі нарвежцам з лікам 2:3 (0:1, 2:1, 0:1). У нашай каманды вызначыліся Андрэй Касціцын і Аляксей Калюжны. Пераможную шайбу госці закінулі ў большасці на 47-й хвіліне.

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Лаланд; Корабаў — І. Усенка, С. Касціцын — Калюжны — А. Касціцын, Стасенка — Явенка, А. Сцяпанаў — Кавыршын — Кулакоў; Шынкевіч — Гарошка, Яфіменка — А. Стась — Дрозд; Лісавец — Караў, Кітараў — Арц. Волкаў — Дзямкоў.

Нагадаем, учора зборная Беларусі ў Мінску выйграла ў Нарвегіі — 5:1. У папярэдніх таварыскіх матчах беларусы двойчы прайгралі ў гасцях датчанам (1:3, 1:6), дома выйгралі ў Латвіі — 2:1, але ў наступным матчы прайгралі — 0:1, па булітах у гасцях абыгралі славакаў — 5:4, а пасля ім прайгралі — 2:5.

Зборная Беларусі рыхтуецца да чэмпіянату свету, які пройдзе ў Чэхіі. Першы матч наша каманда правядзе 2 траўня са Славеніяй.

Фота: hockey.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі