Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі ў гасцях Даніі

Сцяпанаў адкрыў лік на 13-й хвіліне, але неўзабаве Крысціянсэн яго зраўняў. На 29-й хвіліне Сторм вывеў гаспадароў пляцоўкі наперад. Далей беларусы закінулі тры шайбы — Дзянісаў (34-я), Кавыршын (38-я) і зноў Сцяпанаў (44-я) — 4:2. Дзіўна, але пераможны лік утрымаць не ўдалося — за тры с паловай хвіліны (з 50-й да 53-й) датчане вызначыліся тройчы і перамаглі.



У суботу, 26 красавіка, каманды правядуць у Даніі яшчэ адзін таварыскі матч. 3 траўня зборныя згуляюць ужо ў Мінску. Тэлеканал "Беларусь 5" запланаваў жывую трансляцыю.



Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Коваль; Гатавец — Стасенка, Калюжны — Грабоўскі — Сцяпанаў; Явенка — Караў, Кальцоў — Стась — С. Касціцын; Антонаў — Усенка, Угараў — Восіпаў — Гаўрус; Кавыршын — Волкаў — Яфіменка; Кіслы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі