Вы тут

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі алімпійскай зборнай Расіі

pixabay.com

На турніры Kaufland Cup ў Браціславе хакейная зборная Беларусі 8 лютага прайграла алімпійскай зборнай Расіі — 1:2 (0:1, 1:1, 0:0).

У першым перыядзе расіяне рэалізавалі большасць і адкрылі лік пасля выдалення Іллі Літвінава. У другім перыядзе Дзмітрый Знахарэнка зраўняў лік, але праз сем хвілінаў Хахлачоў зноў вывеў расіян наперад. Напрыканцы трэцяга перыяду беларуская каманда замяніла галкіпера Міхаіла Карнавухава палявым гульцом, але зраўняць лік так і не змагла. 

Гэта другі пройгрыш беларускай зборнай на турніры. Напярэдадні яна саступіла камандзе Славакіі. 

9 лютага турнір завершыцца матчам расіян і славакаў.