Хакеісты мінскага “Дынама” згуляюць з омскім “Авангардам”
Мінскае хакейнае “Дынама” сёння правядзе хатні матч з омскім “Авангардам”. Сённяшнія госці дынамаўцаў ачольваюць турнірную табліцу Усходняй канферэнцыі КХЛ і маюць 31 ачко. Першы радок “Авангард” заняў пасля перамогі над “Северсталлю” з Чарапаўца (4:3). Зрэшты, гульня омскай каманды не вылучаецца стабільнасцю: яна мела паразы ад ЦСКА, “Барыса” і “Югры”.
“Дынама” і “Авангард” сустракаліся на лёдзе 13 разоў і лік асабістых сустрэч на карысць мінчанаў — 7 перамог і 6 паразаў.
Тым не менш “зубры” ў сваёй Заходняй канферэнцыі займаюць толькі 9-ты радок і не ўваходзяць у зону плэй-оф чэмпіянату КХЛ, нагадвае БЕЛТА.
Матч “Дынама-Мінск” — “Авангард” пачнецца ў 17.00, жывую трансляцыю сустрэчы пакажа тэлеканал “Беларусь 5”.
Фота з архіву