Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Сочы" — 2:1 (відэа)

Матч "Дынама" — "Сочы" / t.me/hcdinamoby

1 кастрычніка ў рамках чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" на сваёй пляцоўцы прымала каманду "Сочы". Гульня скончылася перамогай беларускіх хакеістаў з лікам 2:1. 

Лік на 21-й хвіліне адкрыў Тэему Пулкінен, вывеўшы гаспадароў наперад. Толькі на 45-й хвіліне Сяргей Шмялёў здолеў аднавіць парытэт — 1:1. 

У асноўны час пераможцу вызначыць не ўдалося. У авертайме дынамавец Арцём Дзямкоў закінуў пераможную шайбу, вырваўшы перамогу ў гасцей.

На матчы, які праходзіў на "Мінск-Арэне", прысутнічаў 12621 глядач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.