Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі першы матч пасля змены галоўнага трэнера

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі першы матч пасля змены галоўнага трэнера

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў чэмпіянаце КХЛ першы матч пасля змены галоўнага трэнера: днямі замест Гордзі Дуаера быў прызначаны Андрэй Сідарэнка, галоўны трэнер беларускай зборнай. У панядзелак на "Чыжоўка-Арэне" быў абыграны чалябінскі "Трактар" — 3:1 (2:1, 1:0, 0:0). Сяргей Касціцын вызначыўся ўжо на 43-й секундзе, на 6-й хвіліне Дзмітрый Буйніцкі павялічыў перавагу. Аднак да канца першага перыяду госці выраўнялі гульню і закінулі адну шайбу (Арцём Бародкін, 18-я). Пераможную кропку паставіў Арцём Волкаў на 38-й хвіліне.

Адзначым, што ўжо ў пачатку матча траўму атрымаў мінчук Крысціян Хенкель. Яму у твар трапіла шайба. Працягнуць гульню Хенкель не змог.

14 лістапада дынамаўцы прымаюць на "Чыжоўка-Арэне" "Металург" з Магнітагорска, пачатак у 19:30. "Дынама" па-ранейшаму з'яўляецца аўтсайдэрам канферэнцыі "Захад".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі