Хакеісты мінскага "Дынама" ўзялі рэванш у падмаскоўнага "Віцязя" — 3:0
17 лістапада хакеісты мінскага "Дынама" ў выязным матчы чэмпіянату КХЛ святкавалі перамогу над падмаскоўным "Віцязем" — 3:0. Такім чынам, мінская каманда здолела ўзяць рэванш за крыўдную паразу 30 кастрычніка, калі "Віцязь" забіў 9 галоў, а атрымаў толькі 6.
Першыя дзве шайбы матчы былі забітыя яшчэ ў першым перыядзе. На 4-й хвіліне сустрэчы Сяргей Касціцын забіў першую шайбу з падачы Мэта Элісана. А на 13-й хвіліне ўжо і сам Элісан аформіў гол. Другі перыяд прайшоў без ніводнай забітай шайбы. А на самым пачатку трэцяга перыяду, на 42-й хвіліне, Яўген Кавыршын закінуў трэцюю шайбу ў браму гаспадароў.
Перамогу дынамаўцаў азмрочыла толькі траўма Сяргея Касціцына. Пасля гульнявога сутыкнення з сапернікам хакеіст не змог самастойна пакінуць пляцоўку: давялося выклікаць медыцынскую брыгаду.
Пасля 30 матчаў у чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" мае 46 ачкоў і знаходзіцца на сёмым месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.
19 лістапада "зубры" згуляюць у Браціславе супраць мясцовага "Слована". Гэта будзе заключны матч іх выязной серыі.